Вы тут

У Беларусі праіндэксавалі сямейны капітал: у доларах ён істотна скараціўся

Такія розныя лічбы

У Беларусі праіндэксавалі памеры сямейнага капіталу, але ў доларах ён істотна скараціўся. Прычына ў тым, што яго індэксавалі на памер афіцыйнай інфляцыі (5,5%), а долар за год вырас на 22%.

Чыноўнікі раней абяцалі беларускам, што сямейны капітал будзе не меншы за 10 тысяч долараў. Але нешта пайшло не так. У выніку сёлета выплаты складуць 23 737,5 рубля, гэта 9285 долараў.

Сямейны капітал прызначаецца пры нараджэнні (ці ўсынаўленні) трэцяга і наступных дзяцей. Да 2020 года на спецыяльны рахунак пераводзілі 10 тысяч долараў. Другі год сямейны капітал прызначаюць у рублях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.