У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

У Беларусі з 2 жніўня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яна працягнецца да 11 жніўня ўключна. Пададзеныя патэнцыйнымі кандыдатамі дакументы будуць вывучаць акруговыя выбарчыя камісіі. Гэта і біяграфічныя звесткі, дэкларацыі аб даходах, подпісы людзей (у тым выпадку, калі іх збіралі для рэгістрацыі).

У рэгістрацыі адмовяць у выпадку адсутнасці аднаго ці некалькіх неабходных дакументаў, калі ў патэнцыйнага кандыдата ёсць судзімасць, альбо калі сярод подпісаў за вылучэнне знойдзецца больш за 15% несапраўдных (ад агульнай колькасці правераных подпісаў). Больш падрабязна пра іншыя прычыны адмовы гл. тут.

Ужо вядома, што конкурс сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ў Віцебскай вобласці перавышае 6 чалавек на месца, у Брэсцкай вобласці — амаль 5 чалавек на месца.

Пасля рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты змогуць распачаць перадвыбарчую агітацыю. Парламенцкія выбары прызначаныя на 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі