У Беларусі новыя падыходы да шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19
![У Беларусі новыя падыходы да шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-07-01t103121z_2084272704_rc2akh9zvcdy_rtrmadp_3_health-coronavirus-lebanon-airport.jpg.webp?itok=_m5SgrHx)
У Беларусі новыя падыходы да шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19. У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя № 690 ад 1 ліпеня 2020-га, з сярэднецяжкай і цяжкай формай каранавіруса пакінуць лячыцца дома пад назіраннем. Шпіталізаваць такіх пацыентаў могуць толькі пры пэўных умовах. Напрыклад, пры наяўнасці "абцяжарваючых фактараў" — нейкія іншыя захворванні, узрост большы за 55 гадоў, патрэба ў гідраксіхларахіне, востры распіраторны дыстрэс-сіндром. Раней шпіталізавалі ўсіх з COVID-19 ці з падазрэннем на яго, і на абцяжарваючыя фактары ўвагі не звярталі.
Змяніліся крытэрыі пастаноўкі дыягназу COVID-19. Калі раней патрабаваліся два станоўчыя тэсты на антыцелы, наяўнасць сімптомаў, то цяпер будзе дастаткова аднаго тэсту і наяўнасці сімптомаў.
Загадам, падпісаным міністрам Уладзімірам Каранікам, уводзіцца яшчэ адно новаўвядзенне — пры планавых шпіталізацыях усіх будуць правяраць на наяўнасць каранавіруса.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра перамогу над каранавірусам у нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.