У Беларусі не плануецца зніжаць тарыфы на электраэнергію для насельніцтва

Нягледзячы на сусветнае паніжэння цэн на нафту, у Беларусі не плануецца зніжаць тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер урада Уладзімір Сямашка.
На яго думку, спажыўцы аплачваюць каля 40% сваіх затратаў на газ і электрычнасць. Тарыфы на электраэнергію ўмерана павышаюцца, але гэта не пакрывае выдаткі. Сёлета ва ўрадзе нават пайшлі на выдзяленне датацый Міністэрству энергетыкі, каб стрымаць рост тарыфаў для прамысловасці і насельніцтва. Ні ў адной дзяржаве Мінэнерга не датуецца з бюджэту, сказаў У.Сямашка.

Першы віцэ-прэм'ер заявіў, што ў Беларусі назіраецца "перакуленая піраміда" тарыфаў на энергію "з пункту гледжання разумнага сэнсу эканомікі". У Германіі і Польшчы тарыфы на энергію для насельніцтва ў 1,5—2 разы вышэйшыя, чым для прамысловай вытворчасці. У.Сямашка не выключае, што ў другім паўгоддзі будзе прынята рашэнне аб паніжэнні тарыфаў на электраэнергію для прамысловасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі