Вы тут

У Беларусі на ўліку па алкаголі стаяць 160 тысяч чалавек

Амаль 2% беларусаў стаяць на ўліку па алкаголі

Прыкладна 160 тысяч чалавек стаяць у Беларусі на дыспансерным уліку па алкаголі. Такую лічбу назваў нарколаг Іван Канаразаў, выступаючы на тэлеканале СТБ. Гэта 1,7% ад усіх жыхароў краіны. 

Чалавека здымаюць з дыспансернага ўліку пасля трох гадоў без "зрываў".

Дарэчы, у Беларусі працуюць каля 105 груп ананімных алкаголікаў. З іх прыкладна 30 — у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.