У Беларусі мяняюць бюджэт краіны на 54-ты дзень года

У Беларусі мяняюць бюджэт краіны на 54-ты дзень года

У Беларусі перагледзелі бюджэт краіны на бягучы год. Прэзідэнцкі указ “Аб удакладненні асобных паказнікаў рэспубліканскага бюджэту” датуецца 23 лютым і набывае моц сёння, 24 лютага. Звесткі пра гэты дакумент з’явіліся на нацыянальным інтэрнэт-партале pravo.by. Праз некаторы час тэкст указу будзе даступны для прачытання.

Нагадаем, што ў першапачатковым варыянце рэспубліканскага бюджэту планаваліся прыбыткі ў памеры 180 трыльёнаў рублёў і выдаткі ў 163 трыльёны. Такім чынам, меркавалася атрымаць прафіцыт у памеры 17 трыльёнаў рублёў.

Сярод ключавых мэтаў развіцця былі пазначаныя рост і дыверсіфікацыя экспарту, стварэнне новых працоўных месцаў.

Прыярытэтнымі галінамі для фінансавання называлі ахову здароўя і адукацыю. На фармаванне сямейнага капіталу закладвалі 2 трыльёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі