У Беларусі колькасць спраў аб банкруцтве вырасла ўдвая

У Беларусі колькасць спраў аб банкруцтве вырасла ўдвая

У Беларусі колькасць спраў аб банкруцтве, якія паступілі ў суд, у мінулым годзе ў параўнанні з 2014-м вырасла амаль удвая — на 48%. Пра гэта ў інтэрв’ю часопісу “Судовы веснік” паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнага суда, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Васіль Дземідовіч. Паводле яго слоў стала больш спраў аб банкруцтве дзяржаўных арганізацый ці арганізацый, якія маюць долю дзяржуласнасці. Калі на канец 2014 года ў эканамічных судах знаходзілася 41 падобная справа, то ў 2016-м — ужо 106 спраў (іх стала больш у 2,5 разы).

Таксама Дземідовіч паведаміў, што ў канцы мінулага года ў вытворчасці судоў знаходзіліся толькі 12 спраў аб банкруцтве сельскагаспадарчых арганізацый, а на 1 траўня 2017-га іх стала ўжо 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі