У Беларусі каля 10 тысяч нявыяўленых ВІЧ-інфікаваных

У Беларусі каля 10 тысяч нявыяўленых ВІЧ-інфікаваных асобаў. Такія лічбы назвала намесніца галоўнага лекара дзяржустановы "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" Людміла Наройчык.

"У кагосьці калісьці былі выпадковыя полавыя сувязі, і чалавек, не маючы ніякіх сімптомаў, нават не падазрае, што трэба прайсці тэставанне на ВІЧ", — перадае БЕЛТА словы спецыяліста. Па словах Наройчык, у Беларусі стаіць задача максімальна поўна ахапіць насельніцтва тэставаннем на ВІЧ-інфекцыю, каб выявіць схаваныя выпадкі.

Мінздароўя працягвае працу з групамі рызыкі — спажыўцамі наркотыкаў, жанчынамі, залучанымі ў сэкс-бізнэс, гомасэксуаламі.

Фота — khujand-city.tj

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі