У Беларусі ізноў падаражэў бензін

У Беларусі ізноў падаражэў бензін

Ізноў на адну капейку (дваццаць шосты раз за год) у Беларусі павысіліся кошты на аўтамабільнае паліва. Прычына стандартная — у сувязі "з улікам росту кошту нафты, якую набываюць беларускія НПЗ", — паведамляе прэс-служба "Беллнафтахіму".

Ад 15 снежня кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,62 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,72 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,94 руб., ДП — 1,72 руб.

Апошні раз кошты на бензін выраслі тыдзень таму — 8 снежня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі