У Беларусі больш не будуць разбураць буслянкі на лініях электраперадач

У Беларусі больш не будуць разбураць буслянкі на лініях электраперадач

У Беларусі больш не будуць разбураць буслянкі на лініях электраперадач. Энергетыкі ўзяліся за канструяванне адмысловых апор для гнёздаў буслоў, паведамляе грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Чакаецца, што “Белэнерга” і “Белсельэлектрасетбуд” падрыхтуюць канструктарскую дакументацыю у другім квартале 2020-га года. Ужо праведзеныя першыя выпрабаванні згаданых апор на іх здольнасць вытрымаць працяглую статычную і дынамічную нагрузку (старыя гнёзды могуць важыць некалькі цэнтнераў).

Праблему разбурэння буслянак на слупах ЛЭП уздымалі звычайныя грамадзяне (пісалі скаргі нават Аляксандру Лукашэнку), яна асвятлялася ў СМІ. Звярталася ўвага на той факт, што дрэваў становіцца менш, а на сучасных дахах дамоў гняздо ўмацаваць немагчыма. Таму буслы і выбіраюць для гнёздаў слупы, а яны для іх небяспечныя. Да таго ж з-за кароткага замыкання без электрычнасці можа застацца населены пункт.

Летась праблему пачалі вырашаць на дзяржаўным узроўні. У Мінпрыроды прайшла спецыяльная нарада.

"Дзякуючы зацікаўленасці ўсіх бакоў і жаданню энергетыкаў вырашыць праблему ў пазітыўным ключы, здаецца, хутка нашыя буслы будуць самыя шчаслівыя ў Еўропе!", — піша сайт ptushki.org.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі