У Беларусі амаль 256 тысяч “афіцыйных” алкаголікаў

Колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца пад назіраннем наркалагічнай службы Мінздароўя, складае 255 648 чалавек. Такія дадзеныя па стане на 1 чэрвеня гэтага года падае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя. Статыстыка падрыхтаваная да Дня прафілактыкі алкагалізму, які праводзіцца 2 ліпеня.  

Сярод пастаўленых на ўлік амаль 22% складаюць жанчыны — 55 877 чалавек, а падлеткі складаюць 6% — 15 514.

Амаль 9,6 тысяч алкаголікаў за пяць месяцаў гэтага года былі накіраваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі і гэта амаль у паўтара разы болей, чым у аналагічны перыяд летась. Пры гэтым агульная колькасць пацыентаў з алкагалізмам за пяць месяцаў зменшылася на 1,6%. Пацыентаў з вострымі алкагольнымі псіхозамі паменела амаль на 20%, прыкладна на столькі ж знізілася смяротнасць ад выпадковага атручэння алкаголем.

Захапленне спіртным робіцца прычынай здзяйснення розных злачынстваў — 80% бытавога крыміналу здзяйсняюць нецвярозыя грамадзяне. Значная частка аўтааварый адбываецца таксама па віне п’яных кіроўцаў. П’янства і алкагалізм застаюцца асноўнай умовай, якая стварае павышаную рызыку траўматызму і ўзнікнення пажараў, а таксама іншых няшчасных выпадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі