У Беларусі адшукалі шмат "апантаных" людзей

Рэпартажы, якія выкладаюцца ў 120110 LepeshS.mp3
Еўрарадыё: Адкуль узнікла ідэя стварэння цыкла рэпартажаў пра неабыякавых людзей?

Васіль Лепеш: Ведаеце, пастаянна кажуць, што сярод беларусаў няма актыўных людзей, што сядзім па хатах, нічога не робім. А насамрэч беларусы такія пасіўныя, як немцы, ці тыя ж самыя харваты, эстонцы. Проста мы пастаўленыя ў такія ўмовы, што наша пасіўнасць у медыях, усюды дамінуе — "мая хата скраю і я нічога не знаю". А насамрэч дзейнічае шмат ініцыятываў, проста мы пра іх не заўсёды ведаем. І мы вырашылі гэтым цыклам паказаць, што ёсць у нас ініцыятыўныя людзі.

Еўрарадыё: На ваш погляд, у Беларусі сёння ёсць грамадзянская супольнасць?

Васіль Лепеш: Па тых рэпартажах, што мы зрабілі, можна зрабіць такую выснову, што яна існуе. Яна проста не заўсёды бачная. Тая самая нізавая платформа, на якой будуецца грамадзянская супольнасць, чалавечая ініцыятыва — яна існуе. Проста пра яе не чуваць.

Еўрарадыё: У некаторых краінах, такіх, як Харватыя, Венгрыя, Брытанія, Францыя, Эстонія, Украіна і Казахстан, існуе канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці на ўзроўні заканадаўства. Ці можа быць нешта такое ў Беларусі?

Васіль Лепеш: Натуральна, нешта такое павінна быць, таму што грамадзянская супольнасць — гэта аснова развіцця грамадства. Калісьці Ленін казаў, што сям’я — гэта ячэйка грамадства, то зараз чалавек і яго ініцыятыва ёсць асновай грамадства. Прыярытэты змяніліся і законы павінны змяняцца.

Еўрарадыё: Пра што ўжо знялі рэпартажы?

Васіль Лепеш: Мы ўжо здымалі матэрыял пра эколагаў, здымалі матэрыял пра этнографа, які сваімі сіламі на базе дзейнасці раённага Дома культуры ў Любані робіць цудоўныя рэчы, аб’ядноўвае цудоўных людзей, паказвае беларускую традыцыю з іншага боку. Ну і рабілі таксама пра арганізацыі, ініцыятывы з розных рэгіёнаў Беларусі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі