У Беларусі адны з самых танных яблыкаў у свеце. Адгадайце, дзе найдаражэйшыя

Яблыкі

Яблыкі / pixabay

Беларускія яблыкі апынуліся аднымі з самых танных у свеце, вынікае з даследавання Numbeo. Гэта сербская краўдсорсінгавая анлайн-база дадзеных пра спажывецкія цэны і паказчыкі якасці жыцця.

Паводле дадзеных сэрвісу, кілаграм яблыкаў у Беларусі каштуе 0,95 долара. Танней толькі ў трох краінах — у Польшчы (0,93 долара), Паўночнай Македоніі (0,82 долара) і Украіне (0,67 долараў).

Столькі ж, колькі ў Беларусі, яблыкі каштуюць у Іране. А дзе найдаражэйшая садавіна? У Паўднёвай Карэі. Там за кілаграм яблыкаў трэба заплаціць... 6,93 долара! На другім месцы ў рэйтынгу дарагіх яблыкаў Пуэрта-Рыка (5,96 долараў) і ЗША (5,36 долара).

Нядаўняе гэты ж сэрвіс аналізаваў цэны на капучына. Апынулася, што піць каву ў Беларусі таксама выгадна, як есці яблыкі. Магчыма, з гэтым звязаныя нядаўнія акцыі беларускіх кавярняў, якія прапануюць набываць літровыя кубачкі капучына?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі