У Беларусі адкрыўся першы музей авіяцыі пад адкрытым небам

Урачыстае адкрыццё першага ў Беларусі музея авіяцыі пад адкрытым небам прайшло 4 ліпеня ў пасёлку Баравая пад Мінскам. У ім сабраныя, часам адноўленыя па асобных дэталях і фрагментах, самыя цікавыя ўзоры самалётаў і верталётаў вайсковай і грамадзянскай авіяцыі.  На сённяшні дзень іх 25, але да канца года мусіць стаць 30 адзінак. Наведвальнікі музея змогуць не толькі паглядзець, але і ўвайсці ў некаторыя авіяцыйныя экспанаты, пасядзець у іх, скарыстацца кіслароднай маскай і адмысловым камбінезонам.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі