Вы тут

У Беларусі ад COVID-19 вакцынавана столькі ж людзей, колькі ў Гане і Руандзе

Вакцынацыя / belmarket.by

У Беларусі ад COVID-19 вакцынавана прыблізна столькі ж людзей, колькі ў Гане, Тунісе і Руандзе. Хоць бы адну дозу вакцыны атрымалі 2,6% насельніцтва, дзве — 0,9%. Усяго прышчэпку зрабілі 328 500 чалавек. Такія звесткі публікуе амерыканскае выданне "New York Times".

Калі вакцынацыя ў Беларусі працягнецца ў такім тэмпе, то да Новага года вакцыну не атрымаюць і 50% жыхароў краіны.

У лідарах па тэмпах вакцынацыі "New York Times" пералічвае Сейшэлы, Ізраіль, ААЭ, Сан Марына і Чылі. У Ізраілі і на Сейшэлах цалкам вакцынаваныя ўжо 56% насельніцтва.

Беларусь па тэмпах вакцынацыі знаходзіцца ў такой кампаніі / New York Times

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.