У Беларусі 3 жніўня выраслі курсы ўсіх асноўных валют

У Беларусі 3 жніўня выраслі курсы ўсіх асноўных валют

У сераду, 3 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 1,9916 да 1,9928 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2284 да 2,2331. 100 расійскіх рублёў каштуюць 2,9824 беларускага (напярэдадні было 2,9763).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 жніўня курс долара вырас з 1,9799 да 1,9916 рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2102 да 2,2284. 100 расійскіх рублёў каштавалі 2,9763 беларускага (у панядзелак было 2,9989).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі