У Беларусі 3 лістапада вырас толькі курс еўра

У Беларусі 3 лістапада вырас толькі курс еўра

У чацвер, 2 лістапада, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Вырас толькі курс еўра — з 2,1078 да 2,1157 беларускага рубля. Курсы іншых валютаў панізіліся: долар крыху панізіўся — з 1,9042 да 1,9039 рубля, а за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 2,9996 беларускага (у сераду — 3,0026).

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 лістапада курс долара нязначна вырас — з 1,9040 да 1,9042 беларускага рубля, курс еўра павысіўся больш істотна — з 2,0901 да 2, 1078. Курс расійскага рубля працягваў зніжацца: за 100 расійскіх рублёў давалі 3,0026 беларускага (у аўторак — 3,0141).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі