У Беларусі 21 снежня выраслі курсы ўсіх валют

У Беларусі 21 снежня выраслі курсы ўсіх валют

У панядзелак, 21 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 6 рублёў — да 18 376, курс еўра вырас на 38 і складае 19 986 рублёў, курс расійскага рубля павялічыўся з 257,67 да 257,96 беларускага.

У адносінах да кошыка валют рубель знізіўся на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 снежня курс долара вырас на 32 рублі — да 18 370, курс еўра вырас на 33 — да 19 948 рублёў, курс расійскага рубля ўпаў з 259,92 да 257,67 беларускага.

Фота: variant-tour.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі