У беларусаў спытаюцца, што яны думаюць пра забарону паліць у рэстаранах і барах

Пра гэта паведаміла супрацоўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мінздароўя Вольга Бартман. Па яе словах, "новы законапраект уключаны ў план разгляду законапраектаў на 2014 год".



Як адзначае interfax.by, законапраект прапануе цалкам забараніць паленне ва ўсіх закрытых памяшканнях сістэмы адукацыі, культуры, іншых ведамстваў, харчавання, на вакзалах, у транспарце, на працоўных месцах.



Дарэчы, па стане на канец 2012 года ў Беларусі паліць 30,5% насельніцтва. Сярод мужчын паліць крыху менш за палову (46,8%), сярод жанчын — кожная сёмая (больш за 16%).



Фота — wpclipart.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі