У Беларусь прыедзе дэлегацыя Еўрапарламента

У Беларусь прыедзе дэлегацыя Еўрапарламента

У Беларусь прыедзе дэлегацыя Еўрапарламента. Візіт запланаваны на 24-28 лютага, паведамляе прэс-служба яго камітэта па замежных справах. Запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, а таксама з праваабаронцамі.

Дэлегацыя Еўрапарламента збіраецца абмеркаваць найважнейшыя тэмы ў адносінах Беларусі і ЕС. Яны пазнаёмяцца з рэалізацыяй двух праектаў у Мінскай і Гродзенскай абласцях, якія фінансуюцца Еўрасаюзам, сустрэнуцца з прадстаўнікамі аналітычных цэнтраў і студэнтамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі