У Баварыі бежанец з Сірыі зладзіў выбух у кавярні

У Баварыі бежанец з Сірыі зладзіў выбух у кавярні

У баварскім Ансбаху ўвечары 24 ліпеня прагрымеў выбух каля ўваходу ў бар.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі са словаў міністра ўнутраных спраў Баварыя Яахіма Германа, мужчына, які прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, быў 27-гадовым бежанцам з Сірыі. Год таму Нямеччына адмовіла яму ў прытулку. Раней бежанец лячыўся ад псіхічных захворванняў. Таксама паведамляецца, што ён двойчы спрабаваў забіць сябе.

Баварскі міністр заявіў, што выбухоўкі ў заплечніку мужчыны хапіла б, каб параніць ці забіць значна большая колькасць людзей. Адзінай ахвярай выбуху, аднак, стаў сам падрыўнік. Параненыя, паводле апошніх звестак, 12 чалавек. Каля 2500 чалавек былі эвакуяваныя з раёна выбуху.

Па словах Яахіма Германа, за некалькі гадзін да выбуху зламысніка не пусцілі на музычны фестываль Ansbach Open. Кіраўнік баварскага МУС мяркуе, што фестываль мог быць галоўнай мэтай смяротніка, а бомба магла спрацаваць заўчасна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі