У Барысаве судзяць Віктара Гарбачова, адзін суддзя ўжо ўзяў самаадвод

У Барысаве пачынаецца суд над лідэрам прадпрымальніцкага руху Віктарам Гарбачовым, затрыманым сёння на мясцовым вакзале разам з сям’ёй. Нагадаем, Гарбачоў са сваёй жонкай і 13-гадовым сынам вяртаўся дахаты з Крупак. Аднак на выхадзе з электрычкі невядомы мужчына стаў штурхаць яго сына і правакаваць бойку. Міліцыянты забралі ў пастарунак не правакатара, які ўцёк, а сям’ю Гарбачовых.

“Мы былі пацярпелыя, а цяпер абвінавачаныя сталі. Не разумею, што тут адбываецца…”
, — сказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё Святлана Гарбачова, якую ў судзе дапытаюць як сведку.

Паводле яе словаў, адзін суддзя ўжо ўзяў самаадвод, але быў знойдзены другі. Адваката ў Віктара Гарбачова няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі