У Баранавіцкім раёне прадаюць ”з малатка” бібліятэкі і школы

У іх ліку Пурневіцкая бібліятэка-клуб, Паланечыцкая бібліятэка-пазітарый, Ішкалдская вясковая бібліятэка. Скарачаецца шаснаццаць з паловай ставак працуючых.



Спыняюць існаванне і чатыры навучальна-вытворчыя камбінаты. Зачыняюцца таксама чатыры школы (Застарынская, Зеляноўская, Падлясейкаўская, Лотвіцкая), а дзве — Уцёская і Вялікалуцкая сярэднія школы становяцца базавымі.



Дарэчы, зачыненыя раней будынкі навучальных устаноў у Міцкевічах, Скробаве, Люшневе і пасёлку Светлы ўжо прададзеныя. Улады кажуць, што ў Год беражлівасці гэта зменшыць выдаткі раёна на культуру і адукацыю на два з паловай мільярды рублёў. На самой справе вёскі выміраюць: у старэйшых класах тых вёсак, дзе адбываецца рэарганізацыя школ, навучаюцца па 2-3 чалавекі.

Фота — news.vitebsk.cc
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі