У Баранавічах затрымалі падлеткаў, якія кралі аўтамабілі

У Баранавічах міліцыянты затрымалі двух падлеткаў, якія цэлы месяц займаліся крадзяжамі аўтамабіляў у горадзе.

Праваахоўнікі лічаць, што на іх “рахунку” дзве спробы крадзяжу і адзін крадзёж аўтамабіля, крадзёж матацыкла “Іж” і серыя дробных злачынстваў. Хлопцы нідзе не вучыліся, і не працавалі.

Паводле звестак баранавіцкага крымінальнага вышуку, аўтамабіль “Фольксваген-Гольф” яны спрабавалі скрасці некалькі разоў і ўрэшце сваю задуму ажыццявілі. Зараз падлеткі змешчаны ў следчы ізалятар.

Распачатая крымінальная справа, злодзеям пагражае ад 5 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі