У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся хлорам, выпісалі з бальніцы

У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся хлорам, выпісалі з бальніцы

У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся парамі хлору, выпісалі з бальніцы, інфармуе тэлеканал СТБ. 13 чалавек былі шпіталізаваныя 2 лістапада пасля наведвання басейна школы алімпійскага рэзерву. У нейкі момант яны адчулі цяжкасці ў дыханні і рэзь у горле. Аднак пагрозы для іх здароўя няма, яны выпісаны ў "здавальняючым стане" і могуць наведваць школу.

Следчыя органы высвятляюць прычыну здарэння. У Баранавіцкай дзіцячай гарадской бальніцы кажуць, што не могуць дакладна сказаць, ці сапраўды гэта было атручванне хлорам. Пакуль гэта версія. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай атручвання стала выпадковасць — у вядро з сродкам для дэзынфекцыі, якое знаходзілася ў тамбуры запаснога ўваходу, трапіла вадкасць для апрацоўкі вады. Адбылася рэакцыя, у выніку якой і з'явіліся пары хлору, якія трапілі ў залу басейна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі