У Баранавічах падаткавікі выявілі нелегальную прыбіральшчыцу

З пачатку года ў Баранавічах падаткавікі выявілі 157 нелегальных прадпрымальнікаў. 12 з іх раней ужо прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за занятак незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Найбольш нелегалаў выявілі сярод прадаўцоў садавіны і гародніны, адзежы, насення ды інш. За імі ідуць нелегальныя будаўнікі і таксісты.

Без рэгістрацыі таксама прадавалі аўтазапчасткі, складаную бытавую тэхніку, аказвалі паслугі па вырабе, рамонту і перацяжцы мэблі, па рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў. Таксама сярод нелегалаў былі выяўленыя кватэраздатчыкі, праграмісты, масажыст і нават прыбіральніца памяшканняў, адзначае "Intex-press".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі