У Баранавічах не дазволілі пікет супраць збяднення насельніцтва

Баранавіцкія гарадскія ўлады не дазволілі пікет супраць збяднення насельніцтва. Яго збіраўся правесці 22 жніўня лідар мясцовай суполкі прафсаюза РЭП Рыгор Грык. Вось што ён распавёў Еўрарадыё пра прычыны адмовы:

"Яны аргументуюць тым, што ў мэтах пікета я недакладна пазначыў, што ў горадзе стратныя прадпрыемствы і малыя заробкі. Яны спасылаюцца на мясцовую праўладную газету і артыкул згадваюць, што ў нас за апошнія паўгады зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў і што заробкі ў нас вельмі добрыя. Хай бы яны лепш прыйшлі на той пікет і там даказалі, што ў нас вельмі добрыя заробкі і прадпрыемствы працуюць, і няма стратных. І што ў бюджэт шмат грошай трапляе".

Пры гэтым Грык спасылаецца на публікацыі ў незалежнай прэсе пра рэальную эканамічную сітуацыю ды на размовы з працоўнымі. З іх вынікае зусім іншая карціна.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі