У Баранавічах на футбол можна патрапіць толькі праз металашукальнік

Усе масавыя і святочныя мерапрыемствы ў Баранавічах цяпер будуць праходзіць у Баранавічах на агароджанай тэрыторыі. Праход на іх будзе ажыццяўляцца праз металашукальнікі. На думку супрацоўнікаў міліцыі, налепш для гэтай мэты падыходзіць стадыён "Лакаматыў".  
На мерапрыемствы нельга будзе праносіць нават поліэтыленавыя пакеты і пластыкавыя бутэлькі з вадою. Абмежаванні датычаць і сумак.

Дарэчы, бліжэйшы футбольны матч, які адбудзецца ў Баранавічах, пройдзе ўжо па новых правілах.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі