У Баранавічах футбольны трэнер працаваў за 150 тысяч рублёў на месяц

Толькі пасля скаргі ў Баранавіцкую інспекцыю працы змог атрымаць поўны разлік былы трэнер футбольнай каманды ганцавіцкай ПМК-7 Андрэй Жалезны. Пры праверцы арганізацыі выявіліся шматлікія парушэнні працоўнага заканадаўства. У снежні Андрэй Жалезны звярнуўся ў інспекцыю таму, што з ліпеня яму не плацілі заробку. Высветлілася, што за некалькі гадоў працы трэнерам ён так і не быў аформлены на працу загадам. Ня вёўся разлік працоўнага часу, у штатным раскладзе не было яго пасады. Дый звольнілі Жалезнага быццам за прагулы, але не паведамілі яму пра гэта. Не ведаў пра такое звальненне і прафсаюз.

Калі ж Жалезнаму, хаця і са спазненнем, выплацілі заробак, апынулася, што ён склаў 150 тыс. рублёў на месяц. Між тым, ганцавіцкая футбольная каманда — найлепшая ў вобласці, неаднойчы брала прызы і кубкі на абласных і ўсебеларускіх спаборніцтвах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі