У Баранавічах ад шалёных катоў пацярпелі чатыры чалавекі

У Баранавічах ад шалёных катоў пацярпелі чатыры чалавекі

У Баранавічах ад шалёных катоў пацярпелі чатыры чалавекі. Як інфармуе сайт intex-press.by, у адным выпадку хатні кот пакусаў сваю гаспадыню. Паводле яе слоў, за апошнія 3-4 гады жывёла не выходзіла з кватэры. Спецыялісты высвятляюць, якім чынам кот мог захварэць на шаленства. Не выключаюць, што захворванне пачалося з-за мышы.

Іншы выпадак адбыўся на тэрыторыі гаражнага кааператыву ў Паўночным мікрараёне. Там кот пакусаў трох мужчын. І гэтая жывёла была хворая на шаленства.

Абодва заражаныя каты былі ліквідаваныя, у двух мікрараёнах горада правядуць каранцінныя мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі