У Баўмгертнера заканчваецца тэрмін

Следчыя органы павінны прыняць рашэнне аб падаўжэнні ці непадаўжэнні тэрмінаў расследавання.



Ні праваахоўныя органы Беларусі, ні беларускія адвакаты сітуацыю вакол Уладзіслава Баўмгернтнера не каментуюць. Паводле адвакатаў, іхні кліент папрасіў не даваць пра яго ніякай інфармацыі для СМІ. У амбасадзе Расіі Радыё Свабода сказалі, што гендырэктар “Уралкалія” не прасіў дадатковых сустрэчаў з дыпламатамі.



Баўмгертнера затрымалі ў Мінску 26 жніўня. Следчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 25 верасня Баўмгертнера перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт у найманай мінскай кватэры.



Раней паведамлялася, што кіраўнікі Беларусі і Расіі могуць абмеркаваць сітуацыю, якая склалася вакол “Уралкалія”, і пытанне знаходжання ў Мінску пад арыштам Баўмгертнера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі