У Бабруйску пажар на сметніку працягваецца другі тыдзень

У Бабруйску пажар на сметніку працягваецца другі тыдзень

Ратавальнікі працягваюць змагацца з вялікім пажарам, які ўзнік 31 жніўня ў Бабруйску на былых палях фільтрацыі.

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, на сённяшнюю раніцу плошчу пажару ўдалося знізіць да 11,5 га. Першапачаткова плошча пажару складала 18 га.

Ратавальнікі кажуць, што пажар ахапіў сметнік, былыя ачышчальныя збудаванні і тарфянік. На вялікую тэрыторыю, ахопленую агнём, неабходна выліваць да 1000 літраў вады на 1 кв. м.

Цяпер на ліквідацыі пажару ў Бабруйску працуюць 17 адзінак тэхнікі і 103 чалавекі.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі