У Бабруйску над лядовым палацам назіралі прыродную з’яву - "нябёсныя вочы"

Рэдкую прыродную з'яву "нябёсныя вочы" нядаўна назіралі жыхары Бабруйска. Сведкі кажуць, што незвычайная хмара ў выглядзе чалавечага твару ўтварылася над нядаўна пабудаванай "Бабруйск-Арэнай". На ім, нібыта, вымалёўваліся два чалавечых вока, з якіх цяклі слёзы. Іншыя бачылі "крывавыя аблокі" ў выглядзе вачэй і "галаву звера". Цяпер выказваюцца розныя здагадкі наконт таго, што можа азначаць гэтая прыродная з'ява.

Нагадаем, што ў жніўні Еўрарадыё паведамляла пра падобную прыродную з'яву, якую назіралі жыхары вёскі Альшаны на Піншчыне. Некаторыя з іх палічылі яе знакам набліжэння "канца свету". Фота той прыроднай з'явы можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі