У Бабруйску на міліцыянтаў напаў 32-гадовы мужчына з нажом

У міліцыю патэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што п'яны сужыцель яе маці збіў апошнюю і ўдарыў малалетняе дзіця заяўніцы. На месца здарэння выехалі міліцыянты. Пабачыўшы іх, 32-гадовы зламыснік (ён, дарэчы, раней трапляў за краты) схапіў нож і стаў пагражаць праваахоўнікам.



Міліцыянты атрымалі падмацаванне, яны папярэджвалі, што будуць страляць, калі мужчына не супакоіцца. Аднак на зламысніка гэта не падзейнічала. У выніку, яго паранілі з табельнай зброі ў калена. Мужчына шпіталізаваны. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджаннях або знішчэннем маёмасці", паведамляе БелаПАН.

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі