У Бабруйску BMW X5 пераляцеў праз дарогу і ўрэзаўся ў будынак (фота)

Як паведамляе auto.onliner.by, удар быў такой сілы, што разарвала лабавое шкло аўтамабіля, а кіроўцу шпіталізавалі. Па адной з версій, мужчыну магло стаць дрэнна за рулём, паведамілі ў ДАІ. Па словах інспектараў, мужчына не быў п'яны. Ёсць інфармацыя, што напярэдадні мужчына перанёс аперацыю. Не выключана, што аварыя можа быць звязаная з яго станам здароўя.



Па словах відавочцаў, аўтамабіль праляцеў дзве пешаходныя дарожкі, поўную машын праезную частку, зялёную зону і прыпаркаваўся на прыступках. Тоўстыя бардзюры адляцелі метраў на 30.



Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі