У Бабруйскім раёне перакулілася фура (фота)

У Бабруйскім раёне перакулілася фура (фота)

Грузавая фура DAF перавярнулася на трасе ў Бабруйскім раёне. Здарэнне адбылося ўвечары 8 сакавіка на 131-м кіламетры трасы Мінск-Гомель каля вёскі Сычкова. Фура лягла на бок. У здарэнні пацярпеў кіроўца, чыю руку заціснула паміж кабінай і праезнай часткай.

Супрацоўнікі МНС дэблакавалі яго пры дапамозе спецыяльнага інструмента і перадалі мужчыну брыгадзе хуткай дапамогі. Пацярпелы шпіталізаваны з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам левага пляча.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі