У Азербайджане перад уступленнем у шлюб пары будуць правяраць на сумяшчальнасць

Reuters
Reuters

Правяраць пары, якія бяруць шлюб, на псіхалагічную сумяшчальнасць прапануе дзяржаўны камітэт Азербайджана па праблемах сям'і, жанчын і дзяцей, піша JAM-news. Па словах старшыні дзяржкамітэта Хіджран Гусейнавай, гэта дапаможа скараціць колькасць разводаў.

"Трэба стварыць інстытут сямейнага псіхолага і зрабіць так, каб грамадзяне карысталіся гэтай паслугай", — сказала Гусейнава ў інтэрв'ю агенцтву Trend.

Якую псіхалагічную праблему хоча вырашыць Камітэт?

У Азербайджане маладыя людзі вельмі рэдка жывуць разам да вяселля. Усё больш пар сустракаюцца і разам праводзяць вольны час, але пра вядзенне сумеснай гаспадаркі гаворка ўсё яшчэ не ідзе: многія лічаць дашлюбны секс распустай. Таму часцяком жэняцца двое мала знаёмых людзей. Бываюць выпадкі, калі жаніх і нявеста бачылі адзін аднаго толькі здалёк. Такім парам цяжэй за ўсё ўжыцца, і сям'я распадаецца.

За першае паўгоддзе 2018 гадоў ў Азербайджане было зарэгістравана 33009 шлюбаў і 8538 разводаў. Гэта значыць, разводам заканчваецца прыкладна кожны чацвёрты шлюб. Паводле інфармацыі міністэрства юстыцыі, сярод прычын разводаў жонкі паказваюць, напрыклад, несумяшчальнасць характараў, рэўнасць і бытавы гвалт.

Ці патрэбныя праверкі перад вяселлем?

Ужо некалькі гадоў у Азербайджане існуе закон, паводле якога, перад заключэннем шлюбу пары абавязаныя прайсці медыцынскае абследаванне на шэраг венерычных і генетычных захворванняў. Робіцца гэта для таго, каб партнёры былі праінфармаваныя пра захворванні адзін аднаго і пра тое, якія хваробы яны могуць перадаць дзецям.

Такі парадак быў уведзены ў 2015 годзе і сустрэў разуменне грамадства. Асноўная прычына — вельмі высокі адсотак захворвання таласеміяй. Гэта рэдкае генетычнае захворванне крыві. Праверку на венерычныя хваробы ўспрынялі як неабходную меру, каб абмежаваць іх распаўсюджванне.

У той жа час у Беларусі распадаецца кожны другі шлюб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі