У авіякатастрофе ў Судане загінуў ураджэнец Беларусі

Ураджэнец Беларусі, грамадзянін Расійскай федэрацыі, сёння загінуў у авіякатастрофе ў Судане. Пра гэта паведаміла расійская амбасада ў гэтай краіне. Нагадаем, агулам загінулі чатыры чалавекі, аднак грамадзянства іншых асобаў пакуль не пацверджана. Паводле некаторых звестак, гэта грамадзяне Кіргізіі і Казахстана.

Цяпер высвятляюцца абставіны катастрофы. Транспартны самалёт Іл-76 разбіўся на ўзлёце з суданскай сталіцы.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі