У авіякатастрофе ў Пакістане загінуў папулярны музыка і тэлевядучы
![У авіякатастрофе ў Пакістане загінуў папулярны музыка і тэлевядучы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/avarp.jpg.webp?itok=Mop-9OXs)
Пасажырскі самалёт ATR-42 авіякампаніі Pakistan International Airlines, на борце якога было 47 чалавек (42 пасажыры і 5 чальцоў экіпажу), разбіўся 7 снежня каля горада Хавеліян у Пакістане. Ён ляцеў з горада Чытрал у Ісламабад. Пакістанскія СМІ паведамляюць, што на рэйсе былі трое замежнікаў, а таксама папулярны ў гэтай краіне музыка, тэлевядучы і дызайнер Джунейд Джамшэд. На месцы падзення самалёта ў гарах узнік пажар, многія целы людзей моцна абгарэлі. Звестак пра тое, што хтосьці выжыў, няма.