У Аўстраліі забаранілі салярыі

Улады Аўстраліі ў сувязі з павышанай рызыкай захворвання на рак скуры ўвялі забарону на наведванне салярыяў.

Забарона будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года, піша lenta.ru. Улады тлумачаць новаўвядзенне тым, што Аўстралія займае адно з вядучых месцаў у свеце па распаўсюджванні рака скуры.

Наведванне салярыяў лічыцца адной з вядучых прычын ўзнікнення меланомы, а таксама іншых відаў раку скуры — базаліёмы і плоскаклеткавага раку.

Дарэчы, аналагічная забарона ўжо была ўведзеная ў Бразіліі ў 2009 годзе.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі