У апошні дзень зімы ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У апошні дзень зімы ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У сераду, 28 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9537 да 1,9556 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4101 да 2,3897 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4693 беларускага (у аўторак — 3,5084).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,70%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 27 лютага курс долара ЗША знізіўся — з 1,9556 да 1,9537 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4081 да 2,4101.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі