У аматарскім турніры за каманду Лукашэнкі згуляюць 7 прафесійных хакеістаў
![У аматарскім турніры за каманду Лукашэнкі згуляюць 7 прафесійных хакеістаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/aedb59d45f5fbfd2082cf6692956443cfebfa8a273225d29c6pimgpsh_fullsize_distr.jpg.webp?itok=z8oMxSZ_)
У аматарскім турніры за каманду Аляксандра Лукашэнкі згуляюць 7 прафесійных хакеістаў, якія на сённяшні дзень яшчэ выступаюць, паведамляе сайт by.tribuna.com. Гэта — брамнік Леанід Грышукевіч, абаронцы Андрэй Глебаў, Аляксей Плотнікаў і Раман Сальнікаў, нападаючыя Вячаслаў Лісічкін, Сяргей Задзялёнаў і Яўген Курылін.
Калядны турнір пройдзе з 4 да 7 студзеня на "Чыжоўка-Арэне" ў Мінску. У складзе каманды кіраўніка дзяржавы выступіць у якасці нападаючага і сам Аляксандр Лукашэнка.
У спаборніцтвах удзельнічаюць 8 каманд. Гэта — Беларусь (каманда Лукашэнкі), Фінляндыя, Нямеччына, Славакія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Швейцарыя, Швецыя, Расія. Беларусы правядуць свой першы матч сёння на вялікай арэне з камандай Швейцарыі, пачатак а 19-й гадзіне.
Фота: Еўрарадыё, БЕЛТА.
![У аматарскім турніры за каманду Лукашэнкі згуляюць 7 прафесійных хакеістаў](/sites/default/files/paragraphs/image/0000281c4d6d02f7d0aafe43257ef7002a2084552497.jpg)