У акупаванай Макееўцы гарэла нафтабаза

Інфармацыя аб пажары паступіла ў 3 гадзіны ночы / @mchs_dnr
Інфармацыя аб пажары паступіла ў 3 гадзіны ночы / @mchs_dnr

Ноччу і раніцай у акупаванай Макееўцы Данецкай вобласці гарэла нафтабаза. Паводле расійскіх дадзеных, пажар узнік праз "траплянне выбухованебяспечнага прадмета".

Гарэлі дзве цыстэрны з палівам аб'ёмам 70 м3, якія знаходзіліся на пуцях за тэрыторыяй нафтабазы, а таксама тры стацыянарныя ёмістасці аб'ёмам 60 м3, якія знаходзіліся ў 20-25 м ад чыгуначнага палатна. Пра гэта расказалі ў МНС так званай ДНР.

Інфармацыя пра узгаранне паступіла ў раёне 3 гадзінаў ночы. Каля 10 гадзінаў мясцовыя ратавальнікі паведамілі аб ліквідацыі ўзгарання.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што ў Данецкай вобласці цяпер ідуць самыя цяжкія баі. Са жніўня, калі УСУ пачалі контрнаступленне, у Данецкай вобласці былі вызваленыя 40 населеных пунктаў, нагадвае УНІАН.

В оккупированной Макеевке горела нефтебаза
Мясцовыя ратавальнікі паведамілі аб ліквідацыі ўзгарання блізу 10 гадзінаў / @yagodkin_d

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі