У Шарамеццева пры аварыйнай пасадцы загарэўся Sukhoi Superjet, ёсць ахвяры
Reuters
Следчы камітэт Расіі паведамляе пра 13 загінулых. Сярод іх двое дзяцей. Усяго на борце было 78 чалавек.
У нядзелю 5 траўня ў аэрапорце Шарамеццева пры аварыйнай пасадцы загарэўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100-95, які ляцеў у Мурманск. Пра гэта паведамілі ТАСС у экстраных службах.
"Пасажырскі самалёт вылецеў з Шарамеццева ў Мурманск. Праз некаторы час ён запытаў аварыйную пасадку, пры пасадцы загарэўся", — сказаў суразмоўца агенцтва.
Па інфармацыі "Новай газеты", якая спасылаецца на Следчы камітэт Расіі, загінула 13 чалавек, сярод іх двое дзяцей.
Самалёт вылецеў каля 18:00 па маскоўскім часе з Шарамеццева, зрабіў некалькі кругоў над Маскоўскай вобласцю і нечакана пайшоў на зніжэнне. Каля 18:40 ён прызямліўся. Паведамляецца, што самалёт гарэў па ўсёй плошчы, людзі выскоквалі на хаду.
"Асноўная версія — удар маланкі ў самалёт, пасля чаго адмовіла аўтаматыка. Пры пасадцы, па папярэдніх дадзеных, самалёт двойчы стукнуўся аб ўзлётную паласу. Трапленне маланкі таксама пацвердзіў адзін з членаў экіпажа", — піша пра прычыну трагедыі агенства "РИА новости" са спасылкай на крыніцу ў "Росавіяцыі".
На аматарскім відэа з аэрапорта відаць, як самалёт двойчы стукаецца пры прызямленні, і толькі пасля другога ўдару пачынае гарэць.
Ничего себе он закозлил… Ад pic.twitter.com/WM2Ky9RrDH
— Руслан Левиев (@RuslanLeviev) 5 мая 2019 г.
Пассажиры Суперджета сняли пожар в самолёте. Так выглядит ад pic.twitter.com/C8qWuGwFHL
— Лентач (@oldLentach) May 5, 2019
Усяго на борце суперджэта "Аэрафлота" знаходзіліся 73 пасажыры і пяць членаў экіпажа.