У аэрапорце Непала разбіўся пасажырскі самалёт
![У аэрапорце Непала разбіўся пасажырскі самалёт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-03-12t103821z_483833413_rc1d07b76230_rtrmadp_3_nepal-crash.jpg.webp?itok=LtoFg7Gb)
У аэрапорце Катманду ў Непале пры пасадцы разбіўся пасажырскі самалёт прыватнай бангладэшскай авіякампаніі US-Bangla. Дадзеныя пра загінулых і выратаваных пасажыраў пакуль супярэчлівыя. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, па адной інфармацыі ў самалёце было 67 чалавек, вядома пра 17 эвакуяваных. Ці значыць гэта, што 50 чалавек загінула, невядома. Па іншай інфармацыі, на борце было 78 пасажыраў, у бальніцы завезлі 14.
Пазней стала вядома пра 38 загінулых.
Па адной з версій, самалёт прызямліўся не на ўзлётна-пасадачную паласу, а на футбольнае поле, якое знаходзіцца побач, і загарэўся.
![У аэрапорце Непала разбіўся пасажырскі самалёт](/sites/default/files/paragraphs/image/2018-03-12t103833z1644804997rc1b920c9120rtrmadp3nepal-crash.jpg)
Фота: Reuters