У абноўленым рэйтынгу WTA Азаранка захавала другое месца

У адзіночным разрадзе па-ранейшаму лідыруе амерыканка Серэна Уільямс з 12040 ачкамі, у беларускі Вікторыі Азаранкі 7676 балаў, у расіянкі Марыі Шарапавай — 5891 ачко, на адзін бал менш у полькі Агнешкі Радваньскай.



Беларуска Вольга Гаварцова мае 732 балы, за тыдзень яна паднялася ў рэйтынгу на адзін радок — на 90-е месца.

У чэмпіёнскай гонцы лідары тыя самыя: С. Уільямс, Азаранка, Шарапава і А. Радваньска.
 

Дарэчы, стала вядома, што на выніковым турніры года ў Стамбуле Вікторыя Азаранка на папярэднім этапе выступіць у Белай групе. Яе саперніцамі будуць кітаянка На Лі, італьянка Сара Эрані і сербка Алена Янкавіч. У Чырвонай групе будуць гуляць Серэна Уільямс, Агнешка Радваньска, чэшка Петра Квітава і немка Ангеліка Кербер.
 

Тэнісістка Вікторыя Азаранка стала сцюардэсай (фота, відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі