28 лютага ў 48 гадоў памёр ксёндз Дзмітрый Барыла. Ён быў пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэканам Валожынскага дэканата, паведамляе catholic.by.
Барыла — ураджэнец Глыбокага. 24 гады свайго жыцця ён прысвяціў святарскаму служэнню.