Вы тут

У 37 гадоў памёр французскі акцёр Гаспар Ульель

Гаспар Ульель / afp.com

19 студзеня ў 37 гадоў памёр французскі акцёр Гаспар Ульель. На гарналыжным курорце ён катаўся на лыжах і сутыкнуўся з іншым лыжнікам, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. У аўторак на верталёце акцёра даставілі ў Грэнобль у мясцовую універсітэцкую бальніцу. Аднак выратаваць яго жыццё не ўдалося, паведамляе lemonde.fr.

Праводзіцца расследаванне абставін няшчаснага выпадку.

Гаспар Ульель пачаў здымаўся ў кіно яшчэ юнаком. Ён двойчы (у 2005 і 2017 гадах) быў лаўрэатам нацыянальнай французскай кінапрэміі "Сезар". Акцёр вядомы па такіх фільмах, як "Ганібал: Узыходжанне", "Сен-Ларан. Стыль — гэта я", "Гэта ўсяго толькі канец свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.