У 2050 годзе беларусаў стане на мільён меней

У 2050 годзе беларусаў стане на мільён меней

У 2050 годзе колькасць насельніцтва ў Беларусі складзе 8 мільёнаў 571 тысячу чалавек — то бок, амаль на мільён меней, чым у 2017 годзе. Такі прагноз робіцца ў дакладзе ААН “Перспектывы сусветнага народанасельніцтва”, які размешчаны на сайце арганізацыі.

Агульная сусветная тэндэнцыя — рост насельніцтва Зямлі. Штогод на планеце нараджаецца на 83 мільёны чалавек болей. У сярэдзіне стагоддзя нас будзе 9,7 мільярда чалавек (цяпер — 7,6 мільярда).

Аднак ёсць нямала краінаў, дзе колькасць насельніцтва будзе зніжацца і Беларусь уваходзіць у лік такіх краінаў. У дзясятцы лідараў па змяншэнні насельніцтва — Балгарыя, Харватыя, Латвія, Літва, Польшча, Малдова, Румынія, Сербія і Украіна, піша TUT.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што дынаміку прыросту насельніцтва краіны трэба павялічыць. На думку Лукашэнкі, 15 мільёнаў чалавек — гэта галоўная задача, якую “нашы дзеці павінны вырашыць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі