У 2023 годзе ў беларусаў тройчы будзе па 4 дні адпачынку
![Адпачынак / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/walking-1868652_1280.jpg.webp?itok=j9fM7TmS)
Адпачынак / pixabay.com
Урад Беларусі вызначыў перанос працоўных дзён у красавіку, траўні і ў лістападзе 2023 года. У беларусаў тройчы будзе па 4 дні адпачынку — на Радаўніцу (22-25 красавіка), на Дзень Перамогі (6-9 траўня) і "Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі" (4-7 лістапада). Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
![У 2023 годзе ў беларусаў тройчы будзе па 4 дні адпачынку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4d.jpg.webp?itok=VtAzJ8lO)
t.me/government_by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.